МЗС Украіны турбуецца пра затрыманага ў Мінску ўкраінца
Украіна спадзяецца на хуткае вызваленне ўкраінскага грамадзяніна, асуджанага на 10 сутак адміністратыўнага арышту пасля затрымання 19 снежня ў Мінску.
Пра гэта заявіў сёння прэс-сакратар МЗС Украіны Аляксандр Дзікусараў.
Амбасадар Украіны ў Беларусі ўжо правёў сустрэчы па гэтай справе "на высокім узроўні”.
Консул амбасады Ўкраіны ў Беларусі наведаў суайчынніка і пераканаўся, што "ўмовы, у якіх ён утрымліваецца, не парушаюць яго чалавечую годнасць".