На АЭС у Японіі адбыўся выбух
Каля станцыі выяўлены адзін з галоўных кампанентаў радыеактыўнага забруджвання – цэзій.
У Японіі на першым блоку атамнай электрастанцыі ў прэфектуры Фукусіма адбыўся выбух. Пра гэта перадае тэлеканал Еўраньюз са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Паведамляецца, што выбух адбыўся на станцыі, але не ў самым рэактары. Некалькі чалавек параненыя. Раней тут адбылася ўцечка радыяцыі: каля станцыі быў выяўлены адзін з галоўных кампанентаў радыеактыўнага забруджвання – цэзій, што азначае пачатак некіруемай ланцуговай ядзернай рэакцыі.
У адным з рэактараў рэзка ўзрос ціск. Гэта было выклікана збоем у сістэме ахалоджвання АЭС з-за землятрусу. На пяці блоках атамнай электрастанцыі была абвешчана надзвычайная сітуацыя. З дзесяцікіламетровай зоны вакол першага блока АЭС эвакуіраваны некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.