На Беларусь могуць зваліцца абломкі нямецкага спадарожніка
Рэшткі спадарожніка Rosat вагай да 1 тоны могуць абрынуцца на тэрыторыю Еўропы ў кастрычніку-снежні гэтага года.
Чатыры краіны — Нямеччына, Польшча, Беларусь і Расія — могуць пацярпець ад падзення спадарожніка Rosat, які знаходзіцца ў космасе з 1990 года. Вага аппарата — 2,5 тоны, ён абарочваўся на вышыні 580 кіламетраў над планетай. У 1999 годзе кіраванне спадарожнікам было згублена. Зараз апарат знаходзіцца на вышыні каля 350 кіламетраў і рухаецца па арбіце з хуткасцю да 400 км/гдз, паступова зніжаючыся.
Згодна з разлікамі, пры ўваходжанні спадарожніка ў шчыльныя слаі атмасферыамаль паўтары тоны металу згарыць. Аднак рэшткі вагой да 1 тоны ўсё ж дасягнуць зямной паверхні, піша "Ежедневник".