На “Беларусьфільме” з’явіцца “Савет дванаццаці”
У яго ўвойдуць мэтры кіно. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.
Дванаццаць мэтраў зоймуцца абмеркаваннем найбольш цікавых кінапраектаў, якія будуць рэалізоўвацца на кінастудыі, аналізам дэбютных карцін маладых рэжысёраў. Алег Сільвановіч таксама распавёў, што ў яго на прыкмеце ўжо ёсць 12 кандыдатур у савет. Усе яны значныя асобы ў свеце айчыннай кінематаграфіі. Зараз гендырэктар “Беларусьфільма” вядзе з імі перамовы. Працаваць мэтры будуць бясплатна.