На беларуска-літоўскай мяжы ўзніклі доўгія аўтачэргі

На 12 гадзінаў дня яна складала  550 фураў, паведаляецца на сайце Памежнага камітэта.

Беларускія мытнікі ва ўсім вінавацяць літоўскі бок. Нагадаем, што ўчора стала вядома пра затрыманне 29 літоўскіх мытнікаў, якія працавалі на мытным пункце Меднікі (Мядзінінкай). Іх вінавацяць у карупцыі.

У сувязі з затрыманнямі Літва не выконвае свае абавязанні па пропуску аўтамабіляў. Яшчэ на пачатку тыдня беларускія мытнікі афармлялі на Каменным Логу 600 і больш аўтамабіляў у суткі. А за мінулыя суткі Літва аформіла на ўезд у краіну меней за 400 аўтамабіляў, паведамляе interfax.by.

Калі палепшыцца сітуацыя на літоўскім баку мяжы, ніхто не бярэцца прагназаваць. У той жа час, беларускія мытнікі гатовыя аказаць дапамогу літоўскім калегам.

Фота — huligan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі