На беларуска-польскай мяжы прайшлі вучэнні

Вучэнні праводзіліся ў пункце мытнага афармлення “Казловічы" 29 снежня. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, паводле сцэнару, на тэрыторыі назапашвальніка грузавых аўтамабіляў загарэлася фура. Затым агонь з яго перакінуўся яшчэ на два аўтамабілі.


У ліквідацыі ўмоўнага пажару былі задзейнічаны падраздзяленні МНС. Яны паспяхова справіліся з выпрабаваннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі