На беларускай мяжы затрымалі гадзіннік з атамнай падлодкі
У расіяніна, які ехаў з Украіны праз пункт пропуску "Новая Гута", быў выяўлены груз з перавышэннем радыяцыйнага фону ў 11 разоў.
Як паведамляе БелаПАН, крыніцу выпраменьвання знайшлі ў багажніку аўтамабіля. Гэта быў механізм гадзінніка, які ставілі на атамных падводных лодках. "Фаніў" радый-226, які знаходзіўся ў корпусе гадзінніка.
Уладальнік кажа, што атрымаў гадзіннік ад сваяка — вайсковага пенсіянера і не падазраваў пра яго небяспечнае начынне. На думку экспертаў, механізм не ўяўляе пагрозы для жыцця і здароўя людзей, пакуль знаходзіцца на адлегласці больш за метр і яго герметычнасць не парушана.
Прыбор перадалі ў Гомельскую мытню.
Фота — sammler.ru