На беларускіх складах некаторых тавараў значна болей, чым вырабляецца

Напрыклад, беларускіх СВК-печак на складах было ў 4,5 разы болей, чым іх выпускаюць. Кормаўборачных камбайнаў на складах было на 27% болей за аб’ём вытворчасці, а зернеўборачных камбайнаў — амаль удвая болей, паведамляе БелаПАН.

Разам з тым адзначаецца рост продажаў некаторых тавараў. Болей чым 2 разы болей прадалі беларускіх лядоўняў і маразільнікаў, амаль удвая ўзраслі аб’ёмы рэалізацыі пральных машын, на траціну болей прадалі тэлевізараў айчынных вытворчасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі