На Брэстчыне арыштавалі "сланечнікавую мафію"
Злачынная група займалася незаконнай рэалізацыяй шроту сланечніка.
Як паведамляе "Ежедневник" са спасылкай на Камітэт дзяржкантролю, бізнэсоўцы прывозілі шроту сланечніка з Расіі праз ілжэпрадпрымальніцкія структуры. Праз падстаўныя кампаніі яны прадавалі тавар сельскагаспадарчым прадпрыемствам. Агулам 18 сельгазарганізацыям Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей было рэалізавана 970 тон шроту.
За мінулы год "сланечнікавая мафія" атрымала незаконны прыбытак на суму 8,46 мільярдаў рублёў. Пры гэтым сума нявыплачаных падаткаў склала больш за 2 мільярды рублёў.
На чатырох актыўных удзельнікаў групы пачалі крымінальныя справы. Іх вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ды ілжэпрадпрымальніцтве.
Фота — flowersondesktop.com