На Брэстчыне кіроўцы ўсё часцей збіваюць пешаходаў

Акурат на белых палосах пераходаў 15 лістапада адбыліся тры наезды на пешаходаў. У Брэсце  51-гадовы намеснік дырэктара фірмы на аўтамабілі “ВАЗ” не прапусціў па пераходзе 8-гадовага школьніка. У выніку хлопчык атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму ды страсанне мозгу.

31-гадовы кіраўнік камунальнай гаспадаркі за рулём “Форда Мандэа” на пераходзе збіў 74-гадовую пенсіянерку. Вынік той самы што і ў школьніка, ды яшчэ вывіх пляча.

У Баранавічах  21-гадовы беспрацоўны на “Фордзе Фіеста” наехаў на 66-гадовую пенсіянерку, якая пераходзіла вуліцу на зялёны сігнал светлафора. Жанчыну з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам ключыцы і рабра адвезлі ў бальніцу. Кіроўца з месца здарэння знік. Знайшлі пакуль толькі аўто. Чалавек за рулём быў без правоў.

Усіх аўтамабілістаў падвяла летняя гума і, верагодна, тормаз, паведамілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі