На Брэстчыне пачалі адключаць ацяпленне

Як паведамляе БЕЛТА, прычынай для рашэння стала ўстойлівая плюсавая тэмпература паветра, а таксама прагнозы сіноптыкаў. Паведамляецца, што апошнімі днямі ў рэгіёне сярэднясутачная тэмпература паветра перавышае неабходныя для прыпынення падачы цяпла +8 градусаў.

Па ўсёй вобласці пачалі ўжо адключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках і на вытворчасці. У Пінску 15 красавіка вырашана адключыць жылыя дамы. Улады Баранавічаў вырашылі пачакаць: там тэмпература паветра вагаецца каля 4 градусаў цяпла.

У апошнюю чаргу адключэнне сістэм ацяплення адбудзецца ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя і культуры.

Фота — cit.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі