На Брэстчыне сёлета затрымалі 15 тон кантрабанднага мяса
Як піша газета “Вечерний Брест”, гэта нашы браты-украінцы вязуць ялавічыну ў Расію каб там яе выгадна прадаць.
Апошні выпадак адбыўся 7 чэрвеня. На трасе “Маларыта — Кобрын” брэсцкія памежнікі супольна з супрацоўнікамі міліцыі спынілі аўтамабіль “Рэно”, які перавозіў амаль тону мясных тушаў без належных дакументаў. Кіраваў аўтамабілем жыхар Валынскай вобласці (Украіна), які патлумачыў, што нейкі незнаёмец папрасіў яго адвезці груз у Кобрын.
Зараз праваахоўнікі правяраюць законнасць паходжання затрыманага грузу.