На Брэсцкім чыгуначным вакзале шукалі бомбу
З-за гэтага каля гадзіны не працавалі білетныя касы. Пасажыраў з вакзала эвакуявалі.
Як паведамляе сайт www.tomin.by, здарэнне адбылося ў касавай зале станцыі “Брэст-Цэнтральны”. Супрацоўнікі вакзала знайшлі нічыйную кардонную скрыню ў чорным пакеце і звярнуліся да сапёраў. На шчасце, гэта была не бомба, а набор для галення.