На будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС адбыўся пажар
12 лютага там згарэла бытавое памяшканне.
Як паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на спецыялістаў, папярэдняй прычынай загарання магла стаць няспраўнасць электрасетак абагрэву.
Ёсьць звесткі, што ў агні згарэла маёмасць рабочых, якія карысталіся бытоўкамі. Папярэдне матэрыяльныя страты ад пажару ацэньваюцца прыблізна ў 10 мільёнаў рублёў.
Выратавальнікі кажуць, што абышлося без чалавечых ахвяраў.