На будоўлі Полацкай ГЭС прарвала дамбу (відэа)
Цалкам затоплены будаўнічы катлаван 200 на 250 метраў.
40 метраў дамбы прарвала з-за высокага ўзроўню ўздыму вады ў Заходняй Дзвіне каля вёскі Лучна. Людзі і тэхніка былі эвакуяваныя загадзя, таму не пацярпелі. Пагрозы падтаплення бліжэйшых населеных пунктаў няма, інфармуе БЕЛТА. Дамбу аднаўляюць, затым катлаван асушаць і будаўнічыя работы працягнуцца.
Полацкая ГЭС павінна быць узведзеная да 2016 года.