Легендарны офіс БНФ перадалі аддзелу сацабароны

Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з супрацоўнікаў ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы.

Супрацоўнік ЖРЭА: “Гэтае памяшканне перайшло пад сацабарону. Яны робяць пакуль рамонт, але рашэнне наконт іх ужо ёсць. Вы ж разумееце, што сацабарона — гэта арганізацыя, якая аказвае безабаронным людзям дапамогу. А гэта памяшканне на першым паверсе, тут не патрэбная ні безбар’ернае асяроддзе, нічога”.

Раней гэтае памяшканне ЖРЭА здаваў у арэнду і меў з гэтага добры прыбытак. Аддзелу сацыяльнай дапамогі гэтае памяшканне загадалі выдзеліць. Пры гэтым меркаваннем мясцовых камунальнікаў хоць і пацікавіліся, але, кажа суразмоўца Еўрарадыё, “не асабліва”.

На здымку: Партыю БНФ выселілі з офіса ў ліпені 2011 года. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі