На чэмпіянаце свету па хакеі Беларусь прайграла Латвіі
У турніры за выжыванне на 75-м чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі зборная Беларусі прайграла камандзе Латвіі з лікам 3:6 (1:3, 1:1, 1:2).
У другім матчы другога тура спаборніцтваў за 13-е — 16-е месцы Аўстрыя выйграла ў Славеніі — 3:2 (1:0, 1:2, 1:0).
Становішча каманд: Беларусь — 3 ачкі (розніца шайб 10-8), Славенія — 3 (7-5), Латвія — 3 (8-8), Аўстрыя — 3 (5-9).
У першым туры 5 мая Беларусь перамагла Аўстрыю — 7:2, а Славенія — Латвію — 5:2. Заключныя сустрэчы пройдуць 8 мая: Славенія — Беларусь (21.15, Браціслава), Латвія — Аўстрыя (21.15, Кошыцэ).
У топ-дывізіёне застануцца дзве лепшыя каманды квартэта, паведамляе БелаПАН.