На Дзень Перамогі пераважна без ападкаў
Уначы і раніцай 9 траўня кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы, чакаюцца на ўсходзе краіны.
Удзень пераважна без ападкаў, паведамляюць сіноптыкі. Тэмпература паветра ўначы — 3-9 градусаў цяпла (на ўсходзе — да 14 вышэй за нуль), удзень — 16-23 цяпла.
У Мінску заўтра без ападкаў, тэмпература паветра 18-20 градусаў цяпла.
Фота — bymedia.net