На Дзень Волі чыноўнікам падораць кнігі па беларускай гісторыі

Колас: "У нас будуць яшчэ абмяркоўвацца ўрачысты сход і круглы стол. Мы хочам правесці такую акцыю, як "Падары чыноўніку кнігу": кнігі па гісторыі Беларусі ўручыць прадстаўнікам нашага чынавенства. У тым ліку і міліцыянтам, каб яны ведалі, на што яны падымаюць дубіны, калі — не дай Бог! — зноў нешта такое будзе адбывацца. І ўвогуле, што насамрэч адбывалася ў гэтыя часы, і што для беларусаў азначае гэтая дата — 25 Сакавіка".

На сённяшняе паседжанне аргкамітэта прыйшлі прадстаўнікі "Маладога фронту". Нагадаем, што раней маладафронтаўцы заявілі, што не пойдуць абвешчаным шэсцем на плошчу Бангалор, а плануюць адсвяткаваць Дзень Волі ў цэнтры Мінску. Па словах Коласа,  дасягнуць паразумення з маладафронтаўцамі не ўдалося і ў панядзелак.

Наступнае паседжанне аргкамітэта прызначанае на чацвер, 1 сакавіка на 17 гадзінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі