25 сакавіка настаўнікаў прымушаюць выходзіць на працу

Праваабаронцы адзначаюць, што ўлады баяцца нездарма: пратэставыя настроі сярод педагогаў апошнім часам узмацніліся. Па словах кіраўніка “Прававой дапамогі насельніцтву” Алега Волчака, да яго звяртаюцца настаўнікі з розных раёнаў Мінска. На яго думку, улады робяць усе захады, каб акцыя на Дзень волі не стала масавай, перадае Белсат.

Нагадаем, што акцыю 25 сакавіка ў Мінску дазволілі, а вось у рэгіёнах святкаваць угодкі абвяшчэння БНР забараняюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі