На дзіцячым “Еўрабачанні” Беларусь заняла трэцяе месца
13-гадовая Лідзія Заблоцкая з Магілёву з кампазіцыяй "Анёлы дабра" атрымала 99 балаў. Конкурс праходзіў у Ерэване.
Перамогу ў конкурсе атрымаў грузінскі ансамбль Candy (“Candy Music”) — 108 балаў, на другім месцы спявачка з Галандыі Рэйчел (“Teenager”) — 103, інфармуе БелаПАН.
Заблоцкая атрымала па 12 балаў ад Расіі, Малдовы і Украіны, па 8 — ад Арменіі, Літвы, Галандыі і Грузіі, 7 — ад Латвіі, 4 — ад Балгарыі, па 3 — ад Македоніі і Швецыі, 2 — ад Бельгіі і яшчэ 12 у якасці бонуса нароўні з усімі ўдзельнікамі конкурсу.
Усяго ў дзіцячым “Еўрабачанні-2011” удзельнічалі выканаўцы з 13 краін.