На дзяржаўным тэлебачанні здымаюць фільм пра віцебскіх “тэрарыстаў”
Пра тое, як людзей запрашаюць “здымацца ў кіно”, стала вядома суседу сваякоў расстралянага Уладзіслава Кавалёва, віцебскаму апазіцыянеру Барысу Хамайду.
Ён паведаміў Радыё Свабода, што яму тэлефанавалі са следчага камітэту Віцебскай вобласці і пыталіся, ці не мог бы ён прыехаць да іх, бо канал ОНТ здымае фільм. Хамайда мяркуе, што рыхтуецца нейкі правакацыйны фільм накшталт “Жалезам па шкле”.
Паводле яго словаў, многія адмаўляецца ад удзелу ў здымках. Суседзі па вуліцы Рэпіна, дзе жывуць сем’і пакараных за тэракт у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава бачаць, што сваякоў апошняга дагэтуль ахоўваюць людзі ў цывільным.