На Еўрабачанні-2012 Расію прадставяць "Буранаўскія бабулі" (відэа)
У нацыянальным адборачным туры вясковы фальклорны калектыў перамог такіх спевакоў, як Дзіма Білан, Цімаці ды іншых.
"Буранаўскія бабулі" спяваюць на ўдмурцкай, рускай і англійскай мовах. На конкурс яны прадставілі песню "Party For Everybody". Менавіта яна і дазволіла ім абыйсці 24 іншых прэтэндэнтаў. Дарэчы, ўдмурцкія спявачкі ўжо спрабавалі прабіцца на "Еўрабачанне" ў 2010 годзе, але тады занялі 2-е месца.
Фінал конкурсу пройдзе ў Баку 15 мая. Ад Беларусі на яго паедзе гурт "Лайтсаўнд".