На фэсце "Даём рады" далі рады 6 гуртоў і 700 чалавек (фотарэпартаж+відэа)

Дэбют-2012 Clover Club

 

Апроч "Дэбюта" музыкі атрымалі музычны начны гаршчок у намінацыі “Няма Зліву! А пасля нас хоць патоп!” і адмысловы прыз ад украінскага тэлеканала A-One - ратацыю будучага кліпа

 

Павел Свярдлоў уручае ўзнагароду ў намінацыі "Відэа"

 

Прыз атрымаў ролік на песню "Baloo" маладой мінскай каманды V E G E T A B L E S

 

Прадстаўнік тэлеканала A-One Алег Ціханаў

 

Яшчэ адны атрымальнікі ўзнагароды ад A-One гурт Yellow Brick Road

 

Гурт Re1ikt стаў надзеяй 2013 года

 

Аляксандр Памідораў радуецца сваёй перамозе ў намінацыі “Няспраўджаная надзея, ці палёт над мяталам птушкай

 

Кажуць, Рэ:Паблік 1 лютага наведала каля 700 чалавек

 

"Смецце" ад гурта Avias стала "Сінглам-2012"

 

Гурт "Дай Дарогу!" атрымлівае адмысловы прыз ад клуба "Рэ:Паблік" за "Самы шалёны канцэрт"

 

Гурту "Chiefs Band" дасталася жартоўная ўзнагарода  “Выступ года, ці… фестывалі-фестывалі! Добра вам, а мы не сцалі!

 

Арцём Мартыновіч узнагароджвае фэст "Пікнік.by"

 

Зміцер Вайцюшкевіч даслаў свой відэазварот да публікі "Даём рады". Музыка стаў лепшым "Сольным выканаўцам-2012"

 

Гурт B:N таксама з'ехаў з "Даём рады" не з пустымі рукамі. Альбом гурта "Крок за крокам" спампавалі на сайце Еўрарадыё найбольшую колькасць разоў. За гэта каманда і атрымала сваю ўзнагароду.

 

 

Вызначаем "Альбом-2012"

Алесь Пілецкі ўзнагароджвае лідара "Дай Дарогу!" Юру Стыльскага за альбом "Сквозь говно"

 

Альбомамі 2012 сталі

Futuremental” гурта Yellow Brick Road,  “Сквозь говно” ад  “Дай Дарогу” і “Не існуеAkute

Выступ гурта Akute

 

Цім Эрна атрымаў узнагароду ад Еўрарадыё за інтэрв'ю пра светлую будучыню гурта RetroElectro. На наступны дзень пасля інтэрв'ю гурт разваліўся

 

Віталь Зыблюк віншуе "Гурты-2012": Akute

 

і "Дай Дарогу!"

 

Выступ "Дай Дарогу!"

 

"Узнагароду 2012" Еўрарадыё пакінула сабе:)

 


 

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі