На галоўнага будаўніка Віцебшчыны завялі крымінальную справу
Экс-дырэктара УКБ Віцебскага аблвыканкама абвінавачваюць у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.
Кіраўнік даў указанне скласці і падпісаць акты выкананых работ з завышэннем аб’ёмаў кошту пры падрыхтоўцы да летняга сезона аднаго з дзіцячых летнікаў. Грошы па прэзідэнцкай праграме “Дзеці Беларусі” былі пералічаны, а работы не выкананыя. Матэрыяльная шкода склала болей за 1 мільярдаў рублёў, інфармуе сайт “Народныя навіны Віцебска”.
Чыноўніку пагражае да 10 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.