На гандбольным марафоне Праляскоўскі стаў варатаром, а Канаплёў – лінейным

Сёння ў Мінску стартаваў гандбольны марафон. Ён працягнецца 32 гадзіны, а перапынак паміж матчамі будзе не большым за 5 хвілін. Завершыцца своеасаблівы турнір адборачным матчам чэмпіянату Еўропы 2012 Беларусь Данія.

У марафоне паўдзельнічаюць 47 каманд з 44 рэгіёнаў краіны, а ўзрост гульцоў – ад 5 да 78 гадоў. Арганізатары мерапрыемства разлічваюць патрапіць у Кнігу рэкордаў Расіі, краін СНД і Балтыі “Дзіва”, а таксама ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Для гэтага на марафон прыехалі прадстаўнікі “Дзівы”, якія кантралююць працэс гульні.

Сёння цэнтральным матчам стаў паядынак паміж камандай Федэрацыі гандбола і зборнай ветэранаў СКА. На варотах у “Федэрацыі” стаяў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, а на пазіцыі лінейнага згуляў кіраўнік БФГ Уладзімір Канаплёў. Ім дапамагаў і трэнер мужчынскай гандбольнай зборнай Юрый Шаўцоў.

За ветэранаў СКА на пляцоўку выйшаў патрыярх беларускага гандбола 78-гадовы Сяргей Авакумаў. Гульня завяршылася баявой нічыёй 26:26.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі