На Гродзеншчыне загарэлася бройлерная фабрыка

Як паведамляе тэлеканал АНТ, гарэў адзін з будынкаў бройлернай фабрыкі сельгаспрадпрыемства "Прагрэс-Вярцелішкі". Гасіць яго прыбылі шэсць пажарных разлікаў.

Адначасова з тушэннем пажарнікам давялося ратаваць і птушак. У падпаленым будынку было 30 тысяч аднадзённых куранятаў. Агулам жа на фабрыцы ўтрымоўваецца 120 тысяч птушак.

Пажар пагасілі на працягу гадзіны. Агонь знішчыў 30 квадратных метраў падсцілкі, пашкодзіў электраправодку. Ні будынак, ні работнікі фабрыкі не пацярпелі.

Фота — dn.olx.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі