На інтэрнэт-аўкцыёне прадаюць Лукашэнку 1996 года выпуска
Рарытэтны лот з’явіўся на польскім сайце Allegro.pl — гэта паштовая марка з выявай дзеючага кіраўніка Беларусі.
Марку выпусцілі ў 1996 годзе і на ёй можна пабачыць Аляксандра Лукашэнку ва ўзросце 42 год. Карыстальнік просіць за лот 1000 злотых (каля 320 долараў). У анатацыі сказана, што кошт лота ўвесь час падвышаецца ў сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі, піша РБК.