На кіраўніцу МВФ завялі крымінальную справу

Ёй інкрымінуюць перавышэнне службовых паўнамоцтваў, паведамляюць інфармагенцтвы. Суд палічыў абгрунтаванымі падазрэнні ў тым, што Лагард, магчыма, паўплывала на рашэнне аб выплаце буйной кампенсацыі французскаму прадпрымальніку Бернару Тапі ў 2008 годзе. Гэты бізнэсмен і палітык уваходзіў у блізкае кола прэзідэнта Нікаля Сарказі.

Крысцін Лагард узначальвала французскае міністэрства эканомікі, фінансаў і прамысловасці з 2007 года. У ліпені гэтага года яна стала дырэктарам-распараджальнікам МВФ. На гэтай пасадзе яна змяніла Дамініка Строс-Кана, абвінавачанага ў спробе згвалтавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі