На Кубе Уга Чавеса праводзяць салютам

Салют правядуць а 10.30 паводле мясцовага часу (18.30 па мінскім часе). У крэпасці Сан-Карлас-дэ-ла-Кабанья на беразе гаванскай бухты прагучыць 21 артылерыйскі залп.

На Кубе таксама абвешчаная жалоба па Чавесу. На трэці дзень жалобы забароненыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы, прыспушчаныя сцягі на дзяржаўных будынках і ваенных установах. Напярэдадні масавыя жалобныя мерапрыемствы ў памяць аб прэзідэнце Венесуэлы прайшлі ва ўсіх буйных гарадах Кубы, перадае РИА Новости.

Кіраўнік Выспы Свабоды Рауль Кастра цяпер знаходзіцца ў Каракасе, дзе развітваецца з Уга Чавесам. Туды ж прыляцелі іранскі лідар Ахмадзінежад і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі