На Магілёўшчыне аднавілі выхад некаторыя незалежныя выданні
Зноў пачаў друкавацца цэлы шэраг недзяржаўных маланакладных газет і інфармацыйных бюлетэняў.
Са словаў журналіста з Бялыніцкага раёна Барыса Вырвіча, хоць гэта і маланакладныя выданні, але ў людзей у рэгіёне выклікаюць вялікую цікавасць. Альтэрнатыўных крыніц інфармацыі ў Магілёўскай вобласці не хапае, тым больш, што далёка не ўсе людзі ў рэгіёнах карыстаюцца інтэрнэтам. Таму маланакладныя газеты разыходзяцца вельмі добра.
Такія газеты падымаюць актуальныя для мясцовага насельніцтва тэмы. Так, у газеце “Паходня”, выдаўцом якой з’яўляецца Барыс Вырвіч, шмат матэрыялаў пра парушэнне правоў працоўных, праваабарончых матэрыялаў, артыкулаў пра сацыяльна-эканамічны стан рэгіёна.
Распаўсюднікі газет у рэгіёнах адзначаюць, што цікаўнасць да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі вельмі высокая. Цягам лютага і пачатку сакавіка ў Магілёўскай вобласці аднавілі свой выхад восем дэмакратычных выданняў, інфармуе сайт spring96.org