На Магілёўшчыне плятуць артапедычныя лапці
У гэтым экалагічным абутку ногі не толькі адпачываюць, але і атрымліваюць своеасаблівы масаж стоп.
Тэхналогію пляцення такіх лапцяў засвоілі ў Кароўчынскім доме рамёстваў, піша “Магілёўская праўда”. Лапці ўздзейнічаюць на нервовыя канчаткі, якія знаходзяцца на падэшвах ног і звязаныя з дзейнасцю розных органаў арганізму.
Гэты абутак ужо замаўляюць праз інтэрнэт замежнікі. А яшчэ спецыялісты сцвярджаюць, што спецыяльна сплеценыя лапці карысна насіць цяжарным жанчынам.