На Магілёўшчыне стала менш ухілістаў ад войска
Толькі 65 магілёўцаў праігнаравалі сёлета позвы ваенкамата.
У ваенкамаце кажуць, што ў іншыя гады позвы ігнаравала 1,5—2% прызыўнікоў, сёлета — менш за 1%.
У 2011 годзе да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя 152 чалавекі, было заведзена 36 крымінальных справаў, перадае тэлерадыёкампанія “Магілёў”.