На Магілёўшчыне два беспрацоўныя скралі статак кароваў
Зараз ім пагражае да пяці гадоў турмы.
22 каровы яны скралі са статку эксперыментальнай базы "Дашкаўка" у вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна ў ноч на 27 верасня. Жывёлы знаходзіліся ў незачыненым хляве. Увесь статак налічваў больш за 200 галоў, паведамляе БелаПАН.
Па факце крадзяжу кароў ўзбуджана крымінальная справа. Падазраваныя распавялі, што выкрадзеных цёлак перагналі ў суседнюю сялянска-фермерскую гаспадарку, дзе пагрузілі на фуру і адправілі ў Смаленск. Хто быў заказчыкам і колькі ён абяцаў заплаціць выканаўцам, пакуль невядома.