На матч Беларусь ― Іспанія прададзена 1690 квіткоў

“Набылі 1690 пакетаў. Я акцэнтую: пакетаў, менавіта на дзве гульні [Беларусь — Іспанія і Беларусь — Грузія. — Еўрарадыё]. З нашага досведу, большая частка заўзятараў прыходзіць па квіткі ў апошнія дні, дні за тры пачынаецца самы продаж. А можа, людзі чакаюць, калі пачнуць асобна прадаваць квіткі на Іспанію і на Грузію. Натуральна, пра гэта пытаюцца”, ― паведамілі Еўрарадыё ў офісе кампаніі “АБФФ-Путешествие”, якая прадае квіткі на матчы зборнай Беларусі.

Па словах супрацоўнікаў “АБФФ-Путешествие”, продаж квіткоў асобна на матчы Беларусь ― Іспанія і Беларусь ― Грузія можна пачаць “за 10 хвілінаў”. Але пакуль што няма адпаведнага рашэння Беларускай федэрацыі футбола.

Калі ж такое рашэнне будзе прынятае, кошт самага дарагога квітка на Беларусь — Іспанія складзе 360 тысяч рублёў, на Беларусь — Грузія — 120 тысяч. Цяпер “пакет” з двух квіткоў каштуе ад 280 да 480 тысяч рублёў.

Фота — pinsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі