На МАЗе раскрылі злачынную групоўку
Па крымінальнай справе за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі праходзяць 18 чалавек.
10 чалавек — гэта супрацоўнікі завода, яшчэ 8 чалавек дзейнічалі сумесна з імі. Следства вызначыла, што злачынная група скрала маёмасці на 540 мільёнаў рублёў. У часе ператрусаў у цэхах завода, у дамах і гаражах фігурантаў справы знайшлі скрадзеныя запчасткі не меней чым на мільярд рублёў, перадае БелаПАН.
Шэсць фігурантаў справы ўзятыя пад варту, восем знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе, двое — у следчым ізалятары, а яшчэ адзін — у вышуку.