На Мазырскім НПЗ — планавы капітальны рамонт
З гэтай прычыны Беларусь скараціла аб'ёмы забірання нафты з нафтаправода "Адэса-Броды", што выклікала чуткі аб адмове ад паставак нафты з Венесуэлы.
Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара Беларускай нафтавай кампаніі Андрэя Шышко.
"На Мазырскім НПЗ, куды пастаўляецца нафта азербайджанская па трубаправодзе, планавы капітальны рамонт на 3 тыдні. Фактычна завод будзе працаваць адзін тыдзень пры поўнай загрузцы. У сувязі з гэтым папросту паніжаны аб'ёмы пакупкі ўсёй нафты — і расійскай, і азербайджанскай, і венесуэльскай , якая ідзе на завод. Праз месяц усё ўвойдзе ў нармальны рытм", — сказаў Шышко.
Пры гэтым ён адзначыў, што аб'ём забірання нафты з прычыны рамонту НПЗ будзе скарочаны прыкладна на 40%.