На месцы крушэння верталёта памежнікаў працуюць спецыялісты "Еўракоптэра"

Эксперты кампаніі-вытворцы разбіўшагася верталёта "Еўракоптэр" ужо працуюць на месцы крушэння верталёта. Таксама сёння целы загінулых у авіякатастрофе забралі сваякі. Апазнанне праходзіла ў міжабласным цэнтры судова-медыцынскіх экспертыз у Навінках.

Целы пілотаў будуць дастаўленыя ў Паставы, дзе сёння адбудзецца паніхіда, паведамляе БелаПАН. Пахаванне запланаванае на заўтра.

Нагадаю, што "Еўракоптэр" органаў памежнай службы Беларусі са здымачнай групай тэлекампаніі "Саюз" на борце разбіўся 20 кастрычніка у Пастаўскім раёне. Усе пяць чалавек, што знаходзіліся ў верталёце, загінулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі