На мяжы з Беларуссю галадаюць бежанцы
У Польшчы ўжо тыдзень цягнецца галадоўка пратэсту бежанцаў, незадаволеных умовамі ўтрымання.
Як паведамляюць польскія СМІ, у галадоўцы прымаюць удзел каля 50 чалавек. У Беластоцкім цэнтры для бежанцаў галадаюць 24 грузіны і тры армяніны. Раней ад пратэсту адмовіліся бежанцы з цэнтра ў Бяла-Падлясцы.
Найбольш бежанцы абураныя тым, што чакаць афіцыйнага статусу ім даводзіцца ў закрытых цэнтрах, якія нагадваюць турму. А гэтая працэдура можа цягнуцца месяцамі. Акрамя таго, бежанцам не падабаюцца жыллёвыя ўмовы ў гэтых цэнтрах.
Дарэчы, за апошнія 20 гадоў колькасць мігрантаў, якія кожны год прыбываюць на жыхарства ў Польшчу, вырасла амаль у 10 разоў. Калі ў 1990 такіх было 1,7 тысячы чалавек, то ў 2010 годзе — ужо 15,2 тысячы.
Фота — amberclub.org