На мяжы з Польшчай КДБ знайшоў амаль 100 кг выбухоўкі
Інфармацыю пра хованку з пластыкавай выбухоўкай кадэбістам паведамілі мясцовыя жыхары.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу КДБ па Гродзенскай вобласці. Па звестках спецслужбаў, выбухоўка ляжала за 4 км ад беларуска-польскай мяжы ў лесе на тэрыторыі Адзельскага сельсавета Гродзенскага раёна.
Хто зрабіў хованку, пакуль не вядома. Кадэбісты мяркуюць, што яе маглі рыхтаваць для перапраўкі ў краіны Еўрасаюза. Па іх словах, на гэтым участку мяжы нелегальныя мігранты часта спрабуюць перайсці ў Польшчу.
Фота — novostyar.com