На мяжы з Польшчай наспявае забастоўка?
На памежных пераходах "Варшаўскі мост", "Дамачава", "Пішчатка" на ўездзе і выездзе з беларускага боку ўтварыліся шматкіламетровыя чэргі.
Людзі, якія імкнуцца набыць аўтамабілі да 1-га ліпеня, стаяць у чэргах суткі і болей.
"Польскі бок працуе аператыўна, машыны прапускае. Вельмі кепска працуюць беларускія мытнікі на ўезд у Рэспубліку Беларусь", -распавёў сябра рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Перспектыва" Уладзімір Катрыч. -
"На зменах працуе мінімальная колькасць супрацоўнікаў мытні, якія не спраўляюцца з выкананнем сваёй працы".
Па словах Уладзіміра Катрыча, калі ў бліжэйшы час кіраўніцтва Брэсцкай мытні не адрэагуе аператыўна на сітуацыю, людзі ў кропках мытнага афармлення збіраюцца баставаць. Яны гатовы перакрыць дарогу на ўезд і на выед у Польшчу, паведамляе Радыё Рацыя.