На пахаванне Уга Чавеса прыедуць прэзідэнты 22 краін
А агульная колькасць замежных дэлегацый дасягне лічбы 54.
Пра гэта ў чацвер паведаміў міністр замежных спраў Венесуэлы Эліяс Хаўа. Паводле яго словаў, Венесуэла атрымала спачуванні ад 42 кіраўнікоў краін свету, у 16 дзяржавах абвешчаная жалоба ў сувязі са смерцю Уга Чавеса, 10 міжнародных арганізацый заявілі пра сваю салідарнасць з венесуэльскім народам у гэтую цяжкую хвіліну.
РІА "Новости" паведамляе, што цела Чавеса паклалі ў труну ў зялёнай вайсковай форме і чорным гальштуку. На галаве "камандантэ" яго бяззменны чырвоны бярэт дэсантніка. Рабіць фотаздымкі строга забаронена.
Нагадаем, пахаванне Уга Чавеса пройдзе ў пятніцу ў Каракасе.
Аляксандр Лукашэнка вырашыў вылецець у Каракас
Фота — Reuters