На парламенцкіх выбарах у Грузіі перамагае апазіцыя
Такія дадзеныя падаюць СМІ са спасылкай на апытанні на выхадзе з участкаў.
Паводле звестак, якія апублікавала праўладная тэлекампанія “Руставі-2”, наперадзе апазыцыйная кааліцыя “Грузінская мара”. Яна набрала 51% галасоў. На другім месцы кіруючая партыя “Адзіны нацыянальны рух”. У яе 41%.
Апытанне выбаршчыкаў на выхадзе з участкаў, праведзенае няўрадавай
арганізацыяй “Ліга выбаршчыкаў”, паказала, што “Грузінская мара” набрала каля
70% галасоў, у той час як кіруючая партыя - толькі каля 25%.
“Грузінская мара” і
“Адзіны нацыянальны рух” лічыліся галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу. Усяго
сваіх кандыдатаў вылучылі 14 партый і 2 палітычныя блокі. На сённяшніх
парламенцкіх выбарах у Грузіі была адзначаная беспрэцэдэнтна высокая яўка
выбаршчыкаў, інфармуе радыё “Свабода”.