На польска-беларускай мяжы чэргі на дзясяткі кіламетраў
Каля 40 гадзін вымушаныя стаяць кіроўцы грузавікоў, каб трапіць у Беларусь.
Як паведамляе Польскае прэсавае агенцтва, падобная сітуацыя як на пераходзе ў Кузніцы, так і ў Баброўніках.
У Кузніцы чарга з грузавікоў складае 24 кіламетры. На аўтадарогах, які праводзяць да памежных пераходаў, працуюць патрулі паліцыі. У большай ступені яны дапамагаюць легкавым аўтамабілям у праездзе да мяжы.