На прабегу ў Брэсце быў бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоня”

ХХY-ы прабег “Памяць”, прысвечаны брэстаўчанам, загінулым у Афганістане, прайшоў ля Вяслярнага канала ў Брэсце. Марафонец Уладзімір Малей, які бег у футболцы з выявай Алеся Бяляцкага, на фінішы разгарнуў вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Спадар Малей распавёў:

“Цудоўны дзень сёння супаў са святкаваннем 95-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатары прысвяцілі прабег загінулым у Афганістане беларусам.  Выявай Алеся Бяляцкага я нагадаў пра палітзняволеных, пра неабходнасць салідарнасці з тымі, хто знаходзіцца ў турмах Рэспублікі Беларусь з палітычных прычынаў, патрабаваў іх неадкладнага вызвалення”.

На прабегу былі ўдзельнікі з іншых гарадоў. Зміцер і Андрусь з Салігорска беглі ў цішотках з “Пагоней”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі