На расійскай атамнай падводнай лодцы адбыўся пажар
Падводны крэйсер праекта "Дэльфін" мае на ўзбраенні 16 ядзерных балістычных ракет.
Здарэнне адбылося на атамнай падводнай лодцы "Екацярынбург" на суднарамонтным заводзе ў Мурманскай вобласці. Як заявілі ў МНС, пагрозы бартавым і тэхнічным сродкам падлодкі няма.
Папярэдняй прычынай пажару з'яўляецца парушэнне тэхналагічнага працэсу пры правядзенні рамонтных прац, інфармуе ВВС.