На рынку ў Оршы затрымалі трох журналістаў (АБНОЎЛЕНА)
Гэта журналістка "Новага часу" Лола Бурыева, журналіст "Нашай Нівы" Сяргей Сацюк і кіроўца Ганна Мызенка. Яны здымалі сюжэт пра эканамічны стан грамадства.
Як паведамляе прэс-служба БАЖ, міліцыянты не задаволіліся рэдакцыйнымі пасведчаннямі журналістаў і запатрабавалі ў іх рэдакцыйныя заданні. Таксама з затрыманых бяруць тлумачэнні пра мэты візіту на аршанскі рынак.
Праз дзве гадзіны пасля затрымання журналістаў адпусцілі і нават дазволілі скончыць працу.