На санкцыі Еўрасаюза Беларусь адкажа сваімі санкцыямі

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у сувязі з рашэннем Савета ЕС ад 20 чэрвеня.

Паводле яго слоў, у цяперашні час прыходзіцца канстатаваць, што дзеянні ЕС паглыбляюць канфрантацыю і аддаляюць магчымасць пераходу да нармальнага ўзаемадзеяння.

Нагадаем, замежныя міністры краін ЕС сёння прынялі рашэнне замарозіць актывы трох беларускіх кампаній, "звязаных з рэжымам". Паведамляецца, што гаворка ідзе пра "Белтэхэкспарт", які займаецца гандлем зброяй, ЧУП "БТ Тэлекамунікацыі" і латэрэйную фірму "Спорт-пары".


Апрача таго, "чорны спіс" чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС, папаўняецца новымі імёнамі. Уводзіцца і эмбарга на гандаль зброяй і "рэчамі, якія могуць выкарыстоўвацца для ўнутраных рэпрэсій".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі