На сайце-"двайніку" Нацбанка збіраюць чуткі аб дэвальвацыі
На глебе масавай істэрыі вакол валюты і чутак аб дэвальвацыі ў інтэрнэце з'явіўся сайт, які імітуе імя сайта Нацбанка — nbrb.biz.
Яго стваральнікі прапаноўваюць кожнаму ахвотнаму падзяліцца сваімі меркаваннямі з гэтай нагоды і заадно распавесці сваю ўласную чутку, піша Infobank.by.
Жартаўнікі не заленаваліся зарэгістраваць сваё стварэнне пад даменам, які імітуе імя сайта Нацыянальнага банка Беларусі — nbrb.biz. Характэрна, што рэгістрацыя такіх даменаў беларускім заканадаўствам не рэгулюецца.