Сёння ў Беларусі павінны прайсці Народныя сходы
Яны пройдуць у тых самых месцах і ў той самы час, што і 8 кастрычніка.
Толькі ў Брэсце арганізатары перанеслі мерапрыемства на 10 снежня. Мэта акцыі – выпрацаваць патрабаванні да ўлады. Арганізатары настойваюць, што праводзяць не мітынгі і дэманстрацыі, а менавіта сходы. У Мінску Народны сход павінен прайсці на плошчы Бангалор. Пачатак а 13-ай гадзіне.
Нагадаем, што першыя падобныя мерапрыемствы прайшлі ў краіне 8 кастрычніка. У Мінску Народны сход сабраў каля 400 удзельнікаў. На акцыі абышлося без затрыманняў, але пазней арганізатары, Віктар Івашкевіч і Генадзь Фядыніч, былі пакараныя штрафамі.